Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2020 в 18:53, Обновлено 21 февраля 2020 в 19:03
185 просмотров

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Нашы выхаванцы разам з выхавацелямі наведалі бібліятэку, дзе ім шмат чаго цікавага расказалі аб роднай мове.
Фотаматэрыялы размешчаны ў фотаальбоме "Міжнародны дзень роднай мовы"


Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
 

                                              Уладзімір Караткевіч 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.